У Польшчы чакаецца новы перыяд экстрэмальнай спякоты
- 28.07.2026, 3:46
Мясцамі да +40 °C.
У Польшчы на пачатку жніўня чакаецца вяртанне надзвычай спякотнага надвор'я, мясцамі слупок тэрмометра можа наблізіцца да 40 °C.
Пра гэта паведамляе RMF24.
Пасля рэкорднай для Польшчы спякоты ў канцы чэрвеня ліпень выдаўся прахалодным і дажджлівым, асабліва на поўначы, аднак у найбліжэйшыя 10 дзён чакаецца вяртанне экстрэмальнай спякоты.
Высокія тэмпературы пачнуцца са серады і дасягнуць піку прыблізна 3–5 жніўня.
З чацвярга дзённыя паказчыкі ў многіх месцах, акрамя поўначы і ўсходу, будуць перавышаць адзнаку 30 і могуць дасягаць 36–38 °C.
У пікавыя дні спякоты 3–5 жніўня максімальныя паказчыкі на тэрыторыі краіны могуць дасягаць 40 °C.
Экстрэмальная спякота вяртаецца таксама ў Іспанію і Францыю, што можа яшчэ больш ускладніць барацьбу з маштабнымі ляснымі пажарамі.