BE RU EN

СМІ даведаліся час сустрэчы Зяленскага і Трампа ў ЗША

  • 28.07.2026, 7:45

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША сустрэнецца з Біньямінам Нетаньяху.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сёння, 28 ліпеня, у другой палове дня паводле мінскага часу.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на допіс журналіста Deutsche Welle Міхаіла Камадоўскага у сацсетцы Х.

Да сваёй публікацыі ён прыклаў скрыншот раскладу Трампа, і паводле яго сустрэча лідараў Украіны і ЗША адбудзецца а 9:30 па ўсходнім часе ЗША (16:30 паводле мінскага часу). Таксама адзначаецца, што доступу прэсы не будзе (то-бок сустрэча пройдзе за зачыненымі дзвярыма).

Пасля гэтага ўжо а 11:00 (18:00 паводле мінскага часу) Дональд Трамп сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. Сустрэча таксама пройдзе без прэсы.

«Пасля гэтага абодва лідары, як чакаецца, возьмуць удзел у пахаванні сенатара Ліндсі Грэма», — напісаў журналіст, верагодна маючы на ўвазе, што і Зяленскі, і Нетаньяху будуць разам з Трампам на пахаванні.

Апошнія навіны