У Расіі АЗС будуць ахоўваць казакі
- 3.07.2026, 9:07
Сітуацыя абвастраецца.
На аўтазаправачных станцыях Анапы пачалі дзяжурыць супрацоўнікі адміністрацыі, паліцыі, прадстаўнікі казацтва, а таксама валанцёры са спартыўных і грамадскіх арганізацый. Пра гэта паведаміла прэс-служба мэрыі курорта ў сваім Telegram-канале.
Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, дзяжурныя дапамагаюць арганізаваць рух аўтамабіляў, сочаць за захаваннем парадку, папярэджваюць канфліктныя сітуацыі і не дапускаюць спробаў запраўкі паліва ў каністры. У мэрыі адзначылі, што такія захады накіраваныя на сістэматызацыю і аптымізацыю працы аўтазаправачных станцый.
У Расіі ў чэрвені бягучага года утварыўся велізарны дэфіцыт бензіну і дызельнага паліва, выкліканы тым, што Сілы абароны Украіны ўзмацнілі ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Расійскія НПЗ забяспечваюць палівам армію РФ, а грошы, атрыманыя ад экспарту нафты, Масква траціць на працяг вайны супраць Украіны. У сувязі з гэтым НПЗ у Расіі з'яўляюцца законнымі мэтамі для ЗСУ. З-за дэфіцыту паліва ў большасці рэгіёнаў Расіі ўвялі ліміты на яго продаж. Адбываецца рост цэн на бензін і дызель. На некаторых АЗС успыхваюць канфлікты з-за паліва.