BE RU EN

Меладзэ таемна атрымаў пашпарт новай краіны

  • 3.07.2026, 16:15

Мяркуецца, што артыст адмовіўся ад украінскага пашпарта.

Расійскі кампазітар Канстанцін Меладзэ таемна атрымаў грамадзянства Грузіі - гэта другі пашпарт прадзюсара пасля ўкраінскага, які ён абнавіў у 2024 годзе, піша «Главред».

Як паведамляюць расійскія прапагандысты, мяркуецца, што Меладзэ адмовіўся ад украінскага пашпарта, бо паводле законаў Грузіі ў грамадзяніна краіны не можа быць двух пашпартоў - ад старога неабходна адмовіцца.

Таму прапагандысты спадзяюцца, што кампазітар зрабіў выбар на карысць грузінскага дакумента.

Зараз аўтар хітоў свайго брата пражывае ў Італіі.

Апошнія навіны