BE RU EN

Сабаленка выйшла ў чацвёрты круг Уімблдона

  • 3.07.2026, 21:28

Беларуская тэнісістка перамагла спартсменку з Латвіі.

Арына Сабаленка працягвае ўпэўненае выступленне на Уімблдоне. Беларуская тэнісістка выйшла у 1/8 фіналу турніру, перамогшы прадстаўніцу Латвіі Алену Астапэнку.

Сустрэча трэцяга круга, у якой першая ракетка свету супрацьстаяла 31-му нумару сусветнага рэйтынгу WTA, доўжылася 1 гадзіну 34 хвіліны. Сабаленка не аддала суперніцы ніводнага сэта і перамагла з лікам 6:4, 6:4.

За выхад у чвэрцьфінал беларуска згуляе з японскай тэнісісткай Наомі Асакай.

У першым крузе беларуска перамагла Тэадору Коставіч (6:2, 6:3), у другім — Маккартні Кэслер (6:1, 7:6).

Апошнія навіны