J:МОРС дасць канцэрты ў Кракаве і Сопаце
- 30.07.2026, 16:40
Музыкі выступяць з акустычнай праграмай.
Гурт J:МОРС правядзе ўтульныя акустычныя канцэрты ў Польшчы: 6 жніўня выступ адбудзецца ў Кракаве (Stakkato), а 16 жніўня — у Сопаце (Teatr Boto).
Сустрэчы з J:МОРС у прыгожых месцах на камерных акустычных канцэртах — ужо добрая традыцыя, якую гурт з задавальненнем працягвае. Як паведамілі арганізатары сайту Charter97.org, J:МОРС выступіць у поўным складзе і выканае любімыя хіты, а таксама новыя песні ў асаблівым акустычным гучанні.
Што чакае гасцей:
Блізкі кантакт з музыкамі
Магчымасць паразмаўляць, задаць пытанні
Фота і аўтографы
Welcome drink на ўваходзе
Гэта будзе сапраўдная душэўная сустрэча ў вузкім коле — без дыстанцыі паміж сцэнай і гледачамі.
Пачатак канцэртаў — а 19:00, дзверы адчыняцца а 18:00.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Арганізатары нагадваюць: колькасць месцаў вельмі абмежаваная, таму з набыццём квіткоў лепш не зацягваць.