«Трэба зыходзіць са свайго заробку і не выпендрывацца»
- 4.07.2026, 12:12
Беларусы абмеркавалі, колькі грошай дарыць на вяселле.
Беларусы абмяркоўваюць у Threads дарэчныя грашовыя падарункі на вяселле. Допіс на гэтую тэму сабраў дзясяткі тысяч праглядаў, піша «Зеркало».
«Беларусь. Колькі грошай цяпер даруюць на вяселле? Неяк бачыла апытанне, дзе многія ўказалі суму 300−500 долараў з чалавека», — напісала аўтарка допісу.
Менш чым за суткі адгукнуліся амаль дзве сотні каментатараў. Папулярныя такія меркаванні:
«У сярэднім 100−150 долараў з чалавека. Больш даруюць толькі блізкія і заможныя сваякі».
«Лічу, што цяпер на чалавека на вяселле 100 у.е. — гэта нармальна. А ўвогуле, трэба глядзець па сваёй ЗП і не выпендрывацца. <�…> Калі людзі робяць шыкоўныя вяселлі і, запрашаючы гасцей, думаюць, што яны павінны акупіць іх банкет, то гэта іх праблема! Лічу, што ўсё павінна быць па сваіх сродках».
«За 500 баксаў я адмаўлюся ад вяселля і куды-небудзь паеду».
«Тыя, хто піша 300−500 з чалавека, самі такую суму ніколі не падораць».
«Усё залежыць ад магчымасцяў чалавека. У аднаго будзе заробак 500 долараў — ён падорыць 100−150 долараў. А ў другога 5000 долараў — падорыць 200−250. У маім разуменні, трэба глядзець на свае магчымасці, але не менш за 100 долараў».
«Летась я падарыла ад сябе і свайго сямігадовага сына 300 долараў пляменніцы на вяселле. Калі б гэта было вяселле не блізкай сваячкі, я б падарыла 150 за нас».
«У кагосьці заробак 1500 рублёў, у кагосьці пяць, сем, дзесяць. Трэба ад гэтага і адштурхоўвацца… Таму для мяне — ад 200 рублёў з носа!».
«Тыя, у каго ёсць магчымасць падарыць 500 долараў, пра гэта не галосяць», — лічыць аўтарка допісу.
Адзначым, што нядаўна пажаніліся мега-зорка поп-музыкі Тэйлар Свіфт і футбаліст Трэвіс Келсі. Госці прысутнічалі на зорнай урачыстасці ў Мэдысан-сквер-Гардэне ў Нью-Ёрку.
Паводле заявы, малады і нявеста былі апранутыя ў нарады ад Christian Dior, а Свіфт выбрала ўпрыгажэнні ад Cartier. Фатаздымкі не былі апублікаваныя.