BE RU EN

ЗСУ збілі расійскі верталёт у Азоўскім моры

  • 4.07.2026, 12:38

Ступень пашкоджанняў удакладняецца.

Сілы абароны Украіны ў ноч на суботу, 4 ліпеня, паразілі ў акваторыі Азоўскага мора расійскі верталёт. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.

Ступень пашкоджанняў удакладняецца.

У ЗСУ не ўдакладняюць, які менавіта верталёт быў паражаны, а таксама лёс экіпажа.

Таксама Генштаб паведаміў пра паражэнне чыгуначнага моста праз раку Сіверскі Данец у раёне Станіцы Луганскай. Аб’ект выкарыстоўваецца акупантамі для перакідкі асабовага складу, узбраення, боепрыпасаў і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак Генштаба, па стане на 4 ліпеня расійская акупацыйная армія страціла з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну 353 верталёты, а таксама 436 самалётаў.

1 ліпеня СБУ паведамляла пра паражэнне расійскіх ангараў з знішчальнікамі на вайсковым аэрадроме Сакі ў Крыме.

Апошнія навіны