BE RU EN

Аўталавы па прынцыпе самаабслугоўвання з’явяцца ў Беларусі

  • 4.07.2026, 15:51

Гандаль у іх будзе весціся па новым прынцыпе.

Крамы на колах мадэрнізуюць у Беларусі зусім хутка, піша прапагандысцкае выданне БелТА. Гандаль у іх будзе весціся па новым прынцыпе.

Такім чынам хочуць павысіць узровень паслуг у аддаленых кутках краіны.

У сучасных аўталавах створаны ўсе ўмовы для гандлю разнастайнымі таварамі. Нават тымі, якія патрабуюць асаблівых умоў захоўвання.

«Нягледзячы на развіццё маркетплэйсаў, для жыхароў многіх вёсак мабільны гандаль застаецца адзіным гарантаваным спосабам атрымання тавараў першай неабходнасці», — адзначыў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў.

Цяпер Белкаапсаюз прапрацоўвае магчымасць набыцця ў 2026 годзе аўтамагазінаў па метадзе самаабслугоўвання. Гэта павінна павысіць якасць гандлёвага абслугоўвання.

Перад чарговай дастаўкай прадуктаў пакупнікі могуць пакінуць заяўку на канкрэтныя тавары ў кантакт-цэнтры Белкаапсаюза. Як паказвае практыка, гэта запатрабаваная паслуга.

«Набываюць бытавую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы, інвентар для саду і агароду, а таксама кармы для жывёл. Быў нават заказ на дастаўку гітары», — пералічылі пакупкі ў Белкаапсаюзе.

У 2025-м на лінію кантакт-цэнтра патэлефанавалі больш за тысячу разоў. З іх больш за 70% — адносна набыцця тавараў, астатнія — інфармацыйныя.

Апошнія навіны