BE RU EN

Расіянка паказала вялізную чаргу па бензін у Ялце

  • 4.07.2026, 15:58

Людзі спяць у аўтамабілях, каб купіць хаця б некалькі літраў паліва.

У сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім расіянка каментуе і дэманструе сітуацыю з палівам у часова акупаваным Крыме.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», на кадрах зафіксаваны курортны горад Ялта, дзе каля адной з мясцовых аўтазаправачных станцый утварылася кіламетровая чарга па бензін.

Расіянка распавядае, што акупанты вымушаныя гадзінамі чакаць сваёй чаргі, спяць у аўтамабілях пад пякучым сонцам, каб набыць хаця б некалькі літраў паліва.

Апошнія навіны