BE RU EN

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага

  • 4.07.2026, 16:49

Яго збіраліся затрымаць за незаконнае знаходжанне ў краіне.

Грамадзяніна Беларусі Сяргея Мулога прызналі вінаватым у прымяненні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады (частка 1 артыкула 318 КК Расіі) і прызначылі яму пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі-пасяленні, пра гэта стала вядома з прысуду суда.

Мулый — разведзены, з няпоўнай сярэдняй адукацыяй, без працы — з красавіка 2023 года жыў у вёсцы Канонава Сафонаўскага раёна Смаленскай вобласці разам з жанчынай. Паспорт грамадзяніна Беларусі ён, паводле ўласных паказанняў, згубіў падчас працы ў Маскве.

19 лістапада 2023 года Мулый піў са сужыцелькай. Узнік канфлікт, пасля чаго жанчына выклікала паліцыю, паведаміўшы, што яе б’юць і душаць. На выклік прыехалі старшы ўчастковы ўпаўнаважаны паліцыі і аператыўнік крымінальнага вышуку. Яны ўстанавілі, што Мулый незаконна знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, таму прапанавалі праехаць у аддзяленне, каб скласці пратакол.

Мулый вярнуўся ў кватэру, узяў на кухні нож, пасля чаго зноў выйшаў да паліцэйскіх. Абмацюкаўшы паліцэйскіх, беларус схапіў аднаго з іх за каўнер і паспрабаваў нанесці ўдар нажом у жывот. Той перахапіў руку з нажом і выбіў зброю, аднак Мулый нанёс яму ўдар кулаком у вока, не менш за тры ўдары кулаком па патыліцы і ўдар нагой па галёнцы. Другі паліцэйскі, які знаходзіўся на лесвічнай пляцоўцы, адцягнуў беларуса і скруціў яго.

У судзе Мулый цалкам прызнаў віну і пакаяўся. Суддзя ўлічыла, што беларус быў п’яны, а таксама тое, што ў яго няма рэгістрацыі і пастаяннага месца жыхарства ў Расіі і раней ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, у Мулога сіндром алкагольнай залежнасці сярэдняй стадыі.

Апошнія навіны