Кашпіроўскага «загіпнатызавала» маладая жонка
- 4.07.2026, 18:18
Яна забрала кватэру і кантроль над заробкамі вядомага псіхатэрапеўта.
Псіхатэрапеўт Анатоль Кашпіроўскі страціў сваю нерухомасць у Маскве і кантроль над заробкамі. Цяпер усе актывы 86-гадовага чараўніка засяроджаныя ў руках ягонай трэцяй жонкі — Гулізар Чалбашавай, як даведаўся SHOT.
Гісторыя пачалася ў 2014 годзе, калі ўраджэнка Узбекістана стала памочніцай мэтра. Дзеля яе артыст развёўся з першай жонкай. Гулізар маладзейшая за Анатоля Міхайлавіча на 33 гады, і менавіта яна пераканала яго перапісаць на яе адзіную кватэру ў Міціне.
Жыллё плошчай 56 квадратных метраў дасталося жанчыне яшчэ ў 2016 годзе. Аднак афіцыйны шлюб пара аформіла толькі мінулым летам. Цяпер кватэра абароненая ад падзелу маёмасці: нават у выпадку разводу жыллё застанецца ўласнасцю жонкі, а не знакамітага псіхатэрапеўта.
Кантроль над грашыма таксама перайшоў да жанчыны. Усе ганарары ад выступленняў Кашпіроўскага паступаюць на рахунак ІП, аформленага на Гулізар. Паводле даных з адкрытых крыніц, за апошнія тры гады яна назапасіла там больш за 7 млн рублёў.
Сам артыст фактычна страціў усе зберажэнні і маёмасць. У яго ў распараджэнні засталася толькі праца: ён працягвае праводзіць «лячэбныя сеансы» з выкарыстаннем солі.