BE RU EN

Мінскі таксіст заявіў, што зарабіў за тыдзень амаль тры тысячы рублёў

  • 4.07.2026, 18:47

Ён расказаў, як у яго гэта атрымалася.

Карыстальнік TikTok з нікам porkesan расказаў, колькі зарабіў за тыдзень, выконваючы заказы ў новым сэрвісе WB Taxi ў Мінску. Паводле яго слоў, пасля выліку ўсіх камісій і падатку на рукі ён атрымаў амаль тры тысячы рублёў, піша «Зеркало».

Карыстальнік TikTok з нікам porkesan расказаў, колькі зарабіў за тыдзень, выконваючы заказы ў новым сэрвісе WB Taxi ў Мінску. Паводле яго слоў, пасля выліку ўсіх камісій і падатку на рукі ён атрымаў амаль тры тысячы рублёў.

Судзячы па ўсім, на пачатковым этапе працы сэрвісу платформа даплачвае кіроўцам заўважна больш, чым фактычна плацяць пасажыры. Паводле слоў блогера, «такая халява будзе працягвацца ўсяго да Новага года». «Вам ужо няма сэнсу пачынаць», — іранічна дадае ён.

Відэа за некалькі дзён набрала больш за 300 тысяч праглядаў і каля 300 каментароў. Частка каментатараў віншавала аўтара з заробкам, іншыя засумняваліся ў рэалістычнасці названых сум — пісалі, што лічбы «гучаць занадта салодка», называлі ролік рэкламным і жартавалі, што гэта расійскія рублі. Аўтар роліка на падобныя каментары адказваў коратка: «Ну як ёсць», «Праўда».

Апошнія навіны