BE RU EN

Зяленскі: Расія прайграла Чорнае мора

  • 4.07.2026, 19:46

Украіна паказала маштаб страт Чарнаморскага флоту РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія прайграла Чорнае мора. Таксама на яго сустрэчы з вайскоўцамі была заўважаная схема са знішчанымі караблямі Чарнаморскага флоту РФ.

Пра гэта паведамляюць Telegram-канал кіраўніка Украіны і канал дарадцы міністра абароны Украіны Сяргея Стерненкі.

«ВМС Украіны разам з іншымі складнікамі Сіл абароны і бяспекі зрабілі тое, што многія лічылі немагчымым. Расія прайграла Чорнае мора», — заявіў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што, пачынаючы з вызвалення вострава Змяіны і працягваючы аперацыі супраць расійскага флоту, партоў і акупацыйных сіл у Крыме, Украіна даказвае, што Чорнае і Азоўскае моры не стануць месцам спакою для РФ.

«Кожны цяпер бачыць, што мы адабралі ініцыятыву ў Расіі і вяртаем гэтую вайну туды, адкуль яна і прыйшла, — на рускую зямлю, у рускае неба, на рускія берагі. У родную гаваню гэтай вайны... І кожнае чыстае сэрца ў свеце чакае ад Украіны толькі аднаго — што мы пераможам гэтую рускую сволач», — сказаў прэзідэнт.

Таксама напярэдадні Дня ВМС Зяленскі адзначыў украінскіх ваяроў, уручыў баявое знамя і стужкі «За мужнасць і адвагу» вайсковым часткам.

Акрамя таго, ён анансаваў рашэнне аб стварэнні ў Адэсе новай Акадэміі ваенна-марскіх сіл.

«Ведаю, што ёсць такая патрэба нашых ВМС, ёсць адпаведная здольнасць і, галоўнае, жаданне нашых курсантаў, нашай моладзі служыць Украіне і абараняць Украіну. Абавязкова рэалізуем усе нашы задачы», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Сёння Уладзімір Зяленскі правёў каардынацыйную нараду з камандаваннем ВМС ЗСУ па пытаннях паўднёвага рэгіёна. Дарадца кіраўніка Мінабароны Сяргей Стерненка звярнуў увагу, што на відэа трапіла схема з караблямі Чарнаморскага флоту РФ.

У прыватнасці, на схеме паказаныя асноўныя баявыя караблі, дэсантны і дапаможны флот, а таксама ступень іх паразы. Так:

* з 33 асноўных баявых караблёў — 4 знішчаныя, 8 пашкоджаныя;

* з 34 дэсантных караблёў — 15 знішчаныя, 10 пашкоджаныя;

* з 23 дапаможных суднаў — 3 знішчаныя, 9 пашкоджаныя.

Апошнія навіны