Беларускі баец Улад Кавалёў абараніў чэмпіёнскі тытул
- 4.07.2026, 21:09
Спартсмен перамог расіяніна ўдушлівым прыёмам у першым раўндзе.
Вядомы беларускі баец Улад Кавалёў з мянушкай БелАЗ, які выступае ў змешаных адзінаборствах, абараніў чэмпіёнскі тытул у сярэдняй вазе лігі RCC, піша Onlíner.
Улад выступае ў расійскай лізе RCC (Russian Cagefighting Championship) і на чарговым турніры, што прайшоў у Екацерынбургу, абараніў чэмпіёнскі пояс. Тытульны паядынак беларуса з расіянінам Міхаілам Разгозіным стаў галоўным боем іўэнту RCC 25. Аднак доўгай барацьбы ў пяціраундовым фармаце не атрымалася: Кавалёў перамог суперніка ўжо ў першым раўндзе дзякуючы паспяховаму ўдушліваму прыёму. Для 27-гадовага байца гэта ўжо другая абарона паяса.