BE RU EN

У цэнтры Гродна прадаюць 120-гадовы дом

  • 5.07.2026, 4:39

Колькі каштуе гістарычная каштоўнасць.

У цэнтры Гродна выставілі на продаж гістарычны будынак, піша газета «Вечерний Гродно».

Гэта не першая спроба продажу былога лабараторнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Будынак на вуліцы Леніна стаіць з 1900 года, агульная плошча будынка — 730 м². Продаж прадугледжвае яго рэканструкцыю пад цэнтр адпачынку або спартыўны клуб.

Усе дзеянні з аб’ектам давядзецца ўзгадняць з Мінкультам, бо дом з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Пачатковы кошт лота, як піша выданне, зноў зніжаны і складае 830 тысяч рублёў. Таргі адбудуцца на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-Имущество» 29 ліпеня 2026 года.

Апошнія навіны