Слабы аргумент Крэмля
- Аббас Галлямаў
- 5.07.2026, 12:38
Без расстрэлу Герасімава не абысціся.
Дык вось, у адказ на прапанову Зяленскага правесці перамовы з Пуціным у Канстанцінаўцы, Крэмль прадказальна заявіў, што чакае яго ў Маскве. Вуснамі Пяскова было падкрэслена, што сталіцай Расіі з'яўляецца ўсё ж такі не Канстанцінаўка, а менавіта Масква.
Аргумент слабы. Калі ўзяць за кропку адліку сцвярджэнне пра тое, што перамовы мусяць абавязкова адбывацца ў Маскве, дык незразумела, чаму нядаўні саміт Расія — АСЕАН прайшоў у Казані. Калі ж узгадаць больш даўнюю гісторыю, то ўбачым, што Пуцін праводзіў сустрэчы з лідарамі замежных дзяржаў ва Уладзівастоку, у Сочах, у Уфе, у Санкт-Пецярбургу, у Екацярынбургу, у большасці з гэтых месцаў — па некалькі разоў. То бок аргумент, што сустрэцца з Зяленскім у Канстанцінаўцы нельга, бо яна, маўляў, не з'яўляецца сталіцай Расіі, можна адхіліць як такі, што не працуе.
Калі Крэмль тэрмінова не прыдумае цяпер іншага тлумачэння, нам застанецца меркаваць, што адзіная прычына адмовы ў тым, што Канстанцінаўка — гэта наогул не Расія.
Я ж кажу, без расстрэлу Герасімава, які чарговы раз падмануў прэзідэнта, не абысціся.
Аббас Галлямаў, «Тэлеграм»