Z-блогер Калашнікаў спрагназаваў Путыну цяжкі выбар
- 5.07.2026, 15:03
Гісторыя пайшла да развязкі.
Ужо да канца года Расія страціць магчымасць фінансаваць вайну супраць Украіны, лічыць расійскі Z-блогер, «раззлаваны патрыёт» Максім Калашнікаў. З сумным для РФ прагнозам ён выступіў у сваім блогу, перадае Dialog.UA.
Ён адзначыў, што адмова ад захопу Данбаса і замарозка вайны па дзеючай лініі фронту стане «гіганцкім палітычным ударам» па кіраўніку Крамля Уладзіміру Путыну.
Аднак, верагодна, іншага выхаду ўжо няма, таму што працяг вайны пагражае РФ калапсам. «Час цяжкіх рашэнняў, час нялёгкага выбару набліжаецца. Таму што ў нас расце дэфіцыт бюджэту, які няма чым закрываць… Да канца года можам сутыкнуцца з немагчымасцю фінансаваць вайну і сілавыя структуры. Час збягае. І Зяленскі свой план контрэскалацыі вельмі своечасова задумаў. Знайшоў момант. Сітуацыя з бюджэтам штурхае да вельмі непрыемных, вельмі няпростых рашэнняў», — заявіў Калашнікаў.
Ён удакладніў, што гаворка ідзе або пра канфіскацыю банкаўскіх укладаў насельніцтва, або пра рэзкае скарачэнне выдаткаў, або пра ўключэнне друкарскага станка і дэвальвацыю рубля, якая прывядзе да «ураганнай інфляцыі» і падзення ўсёй эканомікі. Усе тры варыянты вельмі небяспечныя для рэжыму і для самой РФ.
«Выбар стаіць паміж дрэнным і вельмі дрэнным… Мы каля вельмі небяспечнай рысы… І вельмі хутка давядзецца рабіць выбар: пагаджацца на ўмовы Трампа, ЕС і Зяленскага, спыняючыся па ЛБС, замарожвацца або працягваць вайну і натыкнуцца на наймацнейшы не проста эканамічны, а сістэмны крызіс. Гісторыя пайшла да развязкі, да дабівання, прымушэння нашага бамонду да прыняцця не найлепшых умоў завяршэння вайны», — канстатаваў Калашнікаў.