BE RU EN

У Кіеве да Дня Ваенна-марскіх сіл Украіны разгарнулі самы вялікі сцяг ВМС

  • 5.07.2026, 18:50

Відэа.

У Кіеве з нагоды Дня Ваенна-марскіх сіл Узброеных Сіл Украіны разгарнулі самы вялікі сцяг ВМС. Таксама адбыліся тактычныя манеўры катэраў Рачной флатыліі.

Адпаведныя відэакадры апублікаваныя на старонцы ВМС у Facebook.

«У Кіеве разгарнулі самы вялікі сцяг Ваенна-марскіх сіл Узброеных Сіл Украіны і правялі тактычныя манеўры катэраў Рачной флатыліі», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзень Ваенна-марскіх сіл Узброеных Сіл Украіны з’яўляецца прафесійным святам. Яго штогод адзначаюць у першую нядзелю ліпеня. Згодна з указам Прэзідэнта Украіны, гэтае свята ўстаноўлена ў гонар укладу украінскіх ваенных маракоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў воінаў Ваенна-марскіх сіл Украіны з прафесійным святам і заявіў, што украінскія ВМС даказалі ўсяму свету: сіла не заўсёды вымяраецца колькасцю караблёў або рэсурсаў.

З прафесійным святам ваенна-марскіх сіл Узброеных Сіл Украіны павіншаваў і былы галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны, а цяпер пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны.

Апошнія навіны