BE RU EN

У Будславе адкрылі каталіцкі музей «Крокі веры»

  • 5.07.2026, 19:22

Фотафакт.

У Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе 3 ліпеня адкрылі музей «Крокі веры». Разам з прадстаўнікамі каталіцкага епіскапату ў гэтым узялі ўдзел беларускія ўлады, піша catholic.by.

Ксёндз Раманчук правёў для гасцей першую экскурсію. Сярод прадстаўленых экспанатаў, напрыклад, былі літургічныя строі Папы Францішка і кардынала Казіміра Свёнтэка, а таксама адрэстаўраваныя фігуры святых.

Фото: Catholic.by

Пасля гэтага ў закрытым фармаце адбылося абмеркаванне пашырэння супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы.

Якраз з 2 па 4 ліпеня прайшоў Будслаўскі фэст. Больш за 2600 пілігрымаў з усёй краіны прыбылі да цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Фото: Catholic.by

Урачыстасці праходзілі пад дэвізам «Богу хвала – Марыі давер – Касцёлу вернасць». Сёлета адзначалася 35-годдзе адраджэння касцёльных іерархічных структураў у Беларусі.

Будслаўскі фэст афіцыйна ўключаны ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Апошнія навіны