Украінская авіяцыя скінула авіябомбу па акупантах у цэнтры Канстанцінаўкі
- 5.07.2026, 20:19
Відэа.
Украінская авіяцыя пачала скідаць авіябомбы па расіянах у цэнтры горада Канстанцінаўка ў Данецкай вобласці. Адно з такіх відэа апублікаваў Telegram-канал «Соняшник».
У гэтым відэа паказана, як украінскі знішчальнік МіГ-29 скінуў авіябомбу па скупчэнні варожых аператараў дронаў у прамысловай зоне Канстанцінаўкі. У выніку выбуху будынак практычна поўнасцю знішчаны.
У групіроўцы войскаў «Усход» на сваёй старонцы ў Facebook адзначылі, што Канстанцінаўка ўваходзіць у іх зону адказнасці. Вайскоўцы падкрэслілі, што горад знаходзіцца пад кантролем падраздзяленняў Сіл абароны Украіны, аднак у асобных раёнах працягваюцца пастаянныя баявыя сутыкненні.
«Спробы расіян пранікнуць у горад выяўляюцца, акупанты знішчаюцца, а таксама наносіцца агнявы ўдар па лагістычных шляхах і месцах скупчэння жывой сілы захопнікаў», — распавялі ў групіроўцы войскаў «Усход».
Акрамя таго, вайскоўцы 19-га армейскага корпуса таксама пацвердзілі інфармацыю пра тое, што Канстанцінаўка знаходзіцца пад кантролем падраздзяленняў Сіл абароны Украіны. Яны абверглі заяву расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пра нібыта «поўны захоп горада».