Туарэгскія паўстанцы збілі верталёт Мі-24 расійскага Афрыканскага корпуса ў Малі
- 5.07.2026, 21:37
Відэа.
У Малі быў знішчаны баявы верталёт Мі-24, які належаў расійскаму Афрыканскаму корпусу. Дакладных звестак пра экіпаж няма.
Паўстанцы-туарэгі з «Фронту вызвалення Азавада» збілі ўдарны верталёт Мі-24 расійскага Афрыканскага корпуса.
У сваіх паведамленнях адны каналы пішуць, што экіпаж загінуў, іншыя — што лётчыкаў узялі ў палон.