BE RU EN

«Ну вось, прыйшоў твой час, Саша»

  • 6.07.2026, 7:44

Лукашэнку загналі ў пастку.

Як Пуцін загнаў Лукашэнку ў пастку на Валдаі, і да чаго насамрэч схілялі кіраўніка Беларусі? Аналітык Сяргей Чалы прапануе сваю версію таго, што адбываецца.

— Нашто ж Пуцін выклікаў Лукашэнку? Дагадвацца пра гэта можна, калі паслухаць інтэрв’ю расійскага прэзідэнта прапагандысту Зарубіну, а менавіта той кавалак, які ў выніку быў выкінуты, — звяртае ўвагу Сяргей Чалы на канале «Белсат».

У прыватнасці, тое месца, дзе Пуцін распавёў пра тое, што запрасіў далучыцца да гэтай, што цягнулася два дні, размовы старшыню ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна — каб «абмеркаваць пытанні эканамічнага характару».

— Вось пра што гаворка! Ён жа, па сутнасці, Лукашэнку ў пастку загнаў. Той думаў, што размовы будуць сам-насам. І тут адразу ў галаве ўсплывае вобраз з кінафільма «Варыянт Амега», калі савецкага разведчыка, якога іграў Алег Даль, мелі катаваць гестапаўцы, а ўсё, што паказалі, — як прыходзіць лекар і раскладае прылады. Вось прыкладна такую ж ролю выконваў Мішусцін.

Аналітык упэўнены, што сустрэча з Мішусціным стала для Лукашэнкі нечаканасцю. Бо Лукашэнка яшчэ напярэдадні паездкі пагутарыў з кіраўніком беларускага ўрада Турчыным і прасіў пераказаць яму вынікі зносін з Мішусціным. З гэтай жа прычыны ён і не ўзяў з сабой у турнэ Турчына.

— А для чаго Мішусцін там (на Валдаі) з’явіўся? Менавіта для таго, каб патлумачыць: «Саша, ну ты разумееш, што з табой будзе, калі ты, напрыклад, не пагодзішся з тым, да чаго мы цябе цяпер тут усе разам схіляем?»

Я проста ўяўляю сабе гэтую размову: «Памятаеш, Саша, як ты радаваўся, што мы ў цябе размясцілі ядзерную зброю, як ты казаў, што яна там нібыта нават і твая? Як пастаянна распавядаў, што ты разам з намі. Ну вось, прыйшоў твой час, Саша».

«Вы, напэўна, заўважылі, што мая ўмова Путіну была адна: мэты будзем вызначаць мы ў Беларусі, а не расіяне. Але эксплуатаваць дапаможаце, пакуль мы не ўмеем. То-бок разам будзем націскаць на кнопку, не дай бог, калі гэта спатрэбіцца, але мэты будзем вызначаць мы. Згадзіўся», — казаў Лукашэнка ў 2024 годзе.

Менавіта таму, перакананы аналітык, на гэтай сустрэчы і спатрэбіўся Мішусцін — каб больш красамоўна растлумачыць, якія могуць быць наступствы адмовы.

— І калі тыя ж самыя аналітыкі, якія калісьці сцвярджалі, што Пуцін не нападзе на Украіну, бо гэта неразумна і нерацыянальна, цяпер кажуць, што нерацыянальна патрабаваць ад Беларусі ўступлення ў гэтую вайну — маўляў, гэтыя 50 000 дрэнна навучаных «паркетных» салдат надвор’я не зробяць, то варта паглядзець, які расход страт расійскай арміі за месяц. 30 000. То бок, груба кажучы, месяца два можна практычна пратрымацца гэтым «біяматэрыялам», — адзначае Сяргей Чалы.

Калі логіка такая, што неразумна новых людзей у гэтую топку вайны кідаць, дык пачакайце, а хіба не гэта цяпер робіць Пуцін са сваімі людзьмі? Чаму вы яму не кажаце, што неразумна працягваць кідаць у топку сваіх людзей з расходам 30 000 у месяц? А тут ёсць яшчэ, прычым нават плаціць не трэба.

Хлопцы, гэты аргумент не працуе! Гэта якраз той выпадак, калі адбываюцца чалавечыя ахвярапрынашэнні дыктатара, які загнаў сябе ў кут, апынуўся ў той момант, калі здзелка з д’яблам пайшла не так, як ты планаваў.

Менавіта да гэтага яго і схілялі. І вось гэтыя словы Пуціна, што панікі ў Лукашэнкі няма, азначаюць, што ўсё наадварот. І сцэнар эскалацыі, прычым, магчыма, нават ядзернай, разглядаўся, — лічыць Сяргей Чалы.

Апошнія навіны