BE RU EN

Беспілотнікі Узброеных Сіл Украіны атакавалі Усць-Лугу

  • 6.07.2026, 9:49

Чуцца выбухі.

У ноч на 6 ліпеня Ленінградская вобласць Расіі падвергнулася маштабнай атацы беспілотнікаў. Пад удар, паводле заяў расійскіх уладаў, трапілі раён стратэгічнага порта Усць-Луга, а таксама Лужскі палігон. Пра гэта паведамляе Exilenova+.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздэнка заявіў, што сілы супрацьпаветранай абароны адбівалі масіраваны налёт на працягу ночы. Паводле яго слоў, усяго над рэгіёнам нібыта былі збітыя 56 беспілотнікаў.

Як сцвярджае кіраўнік рэгіёна, уламкі беспілотнікаў упалі ў некалькіх раёнах вобласці.

«Зафіксавана падзенне фрагментаў БПЛА ў раёне Лужскага палігона. Таксама зафіксавана падзенне фрагментаў БПЛА ў раёне партоў Усць-Луга і Высоцк. Экстрэнныя службы працуюць на месцы. Інфармацыя ўдакладняецца», — паведаміў Драздэнка.

Паводле папярэдніх звестак расійскіх уладаў, у выніку атакі пацярпелых няма. На месцах працягваюць працаваць аператыўныя службы, ліквідуючы наступствы удараў.

Порт Усць-Луга, размешчаны на ўзбярэжжы Фінскага заліва, лічыцца адным з найбуйнейшых марскіх партоў Расіі. Праз яго ідуць пастаўкі нафты, нафтапрадуктаў, вугалю, угнаенняў, звадкаванага прыроднага газу і іншых грузаў. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну яго значэнне для расійскай эканомікі і лагістыкі прыкметна ўзрасла, паколькі порт стаў адным з ключавых маршрутаў экспарту энерганосьбітаў.

Апошнія навіны