BE RU EN

Лукашэнка прыняў з дакладам Лукашэнку

  • 6.07.2026, 11:19

Пытанні датычыліся не толькі спорту.

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам свайго сына, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнку. Пытанні датычыліся не толькі спорту.

«Два пытанні, што датычацца спорту. Унутраная сітуацыя, асабліва пасля апошняй нарады (гаворка пра нараду 16 чэрвеня. — прым.). Гэта не толькі хакей, натуральна. І што ў нас на знешнім напрамку атрымліваецца? Хто там нас не прызнае дагэтуль, хто прызнаў і гэтак далей», — акрэсліў тэмы Лукашэнка-старэйшы.

Таксама ён прапанаваў абмеркаваць кадравыя пытанні ў тым, што датычыцца спартыўнай сферы.

Ён пацікавіўся меркаваннем старэйшага сына пра тое, як працуе «кіраўнічая тройка» ў спорце ў складзе віцэ-прэм'ера Наталлі Петкевіч, якая курыруе гэты напрамак, профільнага міністра Сяргея Кавальчука і самога кіраўніка НАК Віктара Лукашэнкі.

«Наколькі гэтая тройка працаздольная?» — спытаў Лукашэнка меркаванне Лукашэнкі пра Лукашэнку.

Яшчэ адна тэма даклада, ужо не звязаная са спортам, датычылася персанальных задач Віктара Лукашэнкі — гэта Аман, Арабскія Эміраты, часткова Афрыка.

Заўважым, Лукашэнка практычна штогод наведвае ААЭ. Эксперты адзначаюць, што менавіта ў гэтай краіне беларускі дыктатар можа захоўваць свае грошы.

Апошнія навіны