BE RU EN

ISW: Пуцін злагаўся

  • 6.07.2026, 13:03

Рэальныя заваёвы расійскай арміі ва Украіне аказаліся ў 5 разоў меншыя, чым сцвярджаў Крэмль.

Пуцін і ягоныя вайскоўцы з усіх сіл спрабуюць прадставіць дасягненні расійскай арміі на перадавой як прынцыповыя і здольныя радыкальна змяніць ход вайны на карысць Масквы. На фоне паліўнага крызісу і масіраваных украінскіх удараў па НПЗ і ваенных заводах расійскія кіраўнікі, па-відаць, стараюцца пераканаць насельніцтва, што ў іх «СВА» «усё ідзе паводле плана». Гэтыя намаганні скіраваныя таксама на тое, каб уразіць Дональда Трампа: у Крамлі па-ранейшаму спадзяюцца праз пасярэдніцтва ЗША дамагчыся на перамовах тых мэтаў, якіх не ўдаецца дасягнуць на фронце з дапамогай «мясных штурмаў».

Пуцін заявіў, што з пачатку года Расія захапіла ва Украіне больш за 3000 кв. км і 133 населеныя пункты. Паводле слоў начальніка яго Генштаба Валерыя Герасімава, у чэрвені было захоплена 636 кв. км і 29 населеных пунктаў. Аднак Інстытут вывучэння вайны (ISW) сцвярджае: паводле яго назіранняў і сведчанняў, на ўсім тэатры ваенных дзеянняў расійскія войскі з пачатку года захапілі або праніклі на тэрыторыю ў 621,7 кв. км; гэта амаль у пяць разоў меней, чым заявіў Пуцін. Што да населеных пунктаў, якія расійскія салдаты захапілі або куды праніклі, ISW налічыў іх 64 — у больш як два разы меней, чым сцвярджае Пуцін.

Аналягічная сітуацыя і з заявамі Герасімава. Сапраўдныя страты ўкраінцаў (і тое, калі лічыць «стратай» пранікненне на тэрыторыю асобных наступальных падраздзяленняў) складаюць, паводле ISW, 30,42 кв. км і 20 населеных пунктаў. То бок Герасімаў завысіў тэрытарыяльны паказчык у 21 раз.

Верагодна, Пуцін і расійскае камандаванне актыўна распавядалі 3 і 4 ліпеня пра захоп невялікіх населеных пунктаў з мэтай «перагрузіць інфармацыйную прастору і ўскладніць абвяржэнне гэтых заяў», адзначае ISW. Дадаючы, што аналагічныя перабольшаныя сцвярджэнні пра поспехі сваіх войскаў Пуцін рабіў «у старанна зрежысаваным інтэрв’ю» 28 чэрвеня крэмлёўскаму журналісту Паўлу Зарубіну. ISW ацэньвае гэтыя пастаянныя перабольшанні як частку слоўнай вайны, «мэта якой — прадставіць перамогу Расіі ва Украіне як непазбежную, а ўкраінскую абарону — як тую, што рушыць».

Паводле аналізу інстытута, у чэрвені расійскія войскі ў сярэднім страчвалі 1298 салдат на кожны квадратны кіламетр тэрыторыі, якую яны занялі або куды праніклі. Просты падлік сведчыць, што такімі тэмпамі пры захопе астатніх 5065,17 кв. км тэрыторыі Данецкай вобласці Расія страціць 6 574 590 вайскоўцаў.

Пуцін і яго камандзіры таксама выкарысталі сустрэчу 3 ліпеня, каб ілжыва заявіць пра захоп Канстанцінаўкі і пачатак прарыву абараняльнага пояса ЗСУ ў Данецкай вобласці, піша ISW. «У Крамлі, верагодна, меркавалі, што Пуцін патэлефануе Трампу, каб павіншаваць яго з Днём незалежнасці ЗША, і наўмысна арганізавалі 3 ліпеня сустрэчы Пуціна з некалькімі камандзірамі, падчас якіх ён заявіў, што расійскія войскі захапілі Канстанцінаўку, а таксама зрабіў іншыя перабольшаныя сцвярджэнні — і ўсё гэта напярэдадні тэлефоннай размовы 4 ліпеня».

Пуцін і Трамп сапраўды пагаварылі па тэлефоне 4 ліпеня. Паводле слоў памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, менавіта «з прапановай правесці размову выйшлі» амерыканцы, і гэта нібыта «шмат пра што сведчыць». (Перад размовай з Пуціным Трамп паразмаўляў з Уладзімірам Зяленскім.) Амерыканскі прэзідэнт «пацвердзіў гатоўнасць садзейнічаць як мага хутчэйшаму спыненню баявых дзеянняў, пошуку мірных рашэнняў па пераадоленні крызісу, яго спецпрадстаўнікі Сыў Уіткоўф і Джарэд Кушнер працягнуць пасрэдніцкія намаганні і будуць гатовыя ў зручны час прыехаць у Маскву», — заявіў Ушакоў.

Аднак Уіткоўф і Кушнер занятыя перамовамі з Іранам, якія толькі афіцыйна будуць доўжыцца да 17 жніўня. Пры гэтым Трамп заявіў сваім памочнікам, што яны могуць цягнуцца і даўжэй.

Пры гэтым Вашынгтон працягвае аказваць Кіеву вайсковую дапамогу. Як распавялі Financial Times высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі, ЗСУ карыстаюцца падтрымкай амерыканскай разведкі пры пракладцы маршрутаў беспілотнікаў у абыход расійскай СПА. Разведка ЗША таксама вызначае аптымальную вышыню палёту дронаў і час для атак па тэрыторыі Расіі.

На гэтым фоне віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Расія практычна вычарпала магчымасці для далейшага наступу. Армія Пуціна плаціць «вельмі высокі кошт за кожны квадратны кіламетр» захопленай тэрыторыі, — сказаў ён у інтэрв’ю The Times:

Адверта кажучы, расіяне цяпер знаходзяцца ў такім становішчы, калі карысць, якую яны могуць атрымаць ад працягнення наступальных аперацый, нікчэмна малая — і набліжаецца да нуля.

Апошнія навіны