Раніцай над Гомельшчынай лятаў дрон
- 6.07.2026, 13:30
СМІ паведамілі пра гук выбуху.
Сёння каля 06:45 над Гомельшчынай быў заўважаны як мінімум адзін дрон, піша «Флагшток».
Жыхары Добрушскага раёна назіралі ў небе чорны лятальны апарат з трохвугольным сілуэтам. Яго палёт суправаджаўся гукам рухавіка, «як у мапеда». Найбольш верагодна, гэта быў расійска-іранскі ўдарны беспілотнік тыпу «Шахед» («Герань»), які накіроўваўся для атакі па тэрыторыі Украіны.
Дрон уварваўся даволі глыбока на тэрыторыю Беларусі і рухаўся ў паўднёва-заходнім кірунку.
Пазней «Флагшток» пісаў пра гукі выбуху над Добрушам.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы працягваюць ляцець расійскія дроны.