BE RU EN

Прэзідэнт ПАРЕ: Еўропа павінна ўзмацніць здольнасць Украіны абараняць свой народ

  • 6.07.2026, 15:45

Вінаватыя ў тэроры супраць мірнага насельніцтва павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.

Старшыня ПАРЕ Пэтра Байр пасля чарговай расійскай атакі на Кіеў заклікала Еўропу ўмацаваць здольнасць Украіны абараняць сваіх грамадзян і прыцягнуць Расію да адказнасці. Адпаведную заяву яна апублікавала у сацыяльнай сетцы X.

«Расія зноў нанесла ўдар па сталіцы Украіны — Кіеве — усяго праз некалькі дзён пасля папярэдніх смяротных атак. Намеранае нацэльванне на грамадзянскае насельніцтва не дэманструе сілу — яно толькі паглыбляе пакуты і падрывае павагу да міжнароднага права», — падкрэсліла Байр.

Старшыня ПАРЕ падкрэсліла, што Еўропа павінна дзейнічаць разам у адказ на расійскую агрэсію.

«Еўропа павінна заставацца адзінай, забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці і ўмацаваць здольнасць Украіны абараняць свой народ», — заявіла яна.

Нагадаем, у ноч на 6 ліпеня Расійская Федэрацыя здзейсніла масіраваную камбінаваную атаку па тэрыторыі Украіны. Паводле дадзеных украінскага боку, былі запушчаныя 6 супрацькарабельных ракет 3М22 «Цыркон»/«Онікс» і 23 балістычныя ракеты «Іскандэр-М»/С-400. Паведамляецца, што зафіксаваныя траплянні 29 балістычных ракет, уключаючы супрацькарабельныя.

У выніку ўдару ў Кіеве павялічваецца колькасць загінулых. У Дарніцкім і Падольскім раёнах сталіцы зафіксаваныя траплянні ў жылыя шматпавярховыя дамы, пашкоджаныя грамадзянскія аб’екты.

Апошнія навіны