BE RU EN

З Гродна адкрыўся яшчэ адзін рэйс у аэрапорт Шопена ў Варшаве

  • 6.07.2026, 15:59

Новы маршрут дазволіць пасажырам дабірацца да тэрмінала без перасадак.

Аўтобус будзе адпраўляцца з Гродна раз на тыдзень — па панядзелках а 18:00.

Зваротны рэйс запланаваны на аўторак: а 22:15 аўтобус будзе адпраўляцца з аэрапорта імя Шопена, а ў 23:00 — ад аўтавакзала «Варшава Заходняя», паведамляе Atlasbus.

Кошт білета пры куплі праз сэрвіс складае 130 рублёў. Па дарозе аўтобус таксама будзе спыняцца ў Беластоку, білет да якога каштуе 100 рублёў.

Маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца» — гэты накірунак многія пасажыры выбіраюць з-за таго, што чаргі аўтобусаў там звычайна меншыя, чым у пункце пропуску «Брэст».

Апошнія навіны