У Столінскім раёне дзве дзяўчынкі ўчынілі ДТЗ на матацыклах
- 6.07.2026, 17:48
Адна з іх ехала без права кіравання і маташлема з 13-гадовай пасажыркай.
У Столінскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам дзвюх непаўналетніх матацыклістак, паведамілі ў ДАІ.
Паводле інфармацыі інспектараў, інцыдэнт адбыўся 5 ліпеня каля 13:00 у вёсцы Аздамічы. 15-гадовая жыхарка раёна, не маючы права кіравання, ехала на матацыкле «Мінск D4» па вуліцы 9 Мая ў напрамку дарогі Н603 Вялікае Малешава — Рэмель — Альшаны.
Паводле папярэдніх звестак, насупраць аднаго з дамоў яна сутыкнулася з матацыклам «Мінск», якім кіравала 14-гадовая мясцовая жыхарка (таксама не мела права кіравання). Пасля ўдару першы матацыкл з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў агароджу.
У выніку ДТЗ 15-гадовая вадзіцелька і яе 13-гадовая пасажырка былі шпіталізаваныя. Абедзве ехалі без маташлемаў.