BE RU EN

Украінскія дэсантнікі дронамі Fire Point пачалі знішчаць лагістыку акупантаў пад Пакроўскам

  • 6.07.2026, 18:29

Відэафакт.

Дэсантнікі 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ пачалі серыю удараў найноўшымі ўдарнымі комплексамі-камікадзэ Fire Point па лагістыцы расійскіх акупантаў на Пакроўскім напрамку.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, падраздзяленні корпуса, якія першымі ў Дэсантна-штурмавых войсках атрымалі на ўзбраенне комплексы Fire Point, ужо нанеслі шэраг удараў па ключавых тылавых аб’ектах праціўніка.

Сярод першых вынікаў — паражэнне аб’ектаў у жылой забудове мікрараёна «Лазурны» на поўдні Пакроўска, дзе былі знішчаныя перадавыя склады беспілотнікаў, гаруча-змазачных матэрыялаў і боепрыпасаў расійскіх войскаў.

Таксама аператары Fire Point нанеслі высокадакладныя ўдары па цэлях у Новаалександраўцы, размешчанай прыкладна ў 25 кіламетрах на ўсход ад Пакроўска.

У выніку трапленняў былі ліквідаваныя пункт часовага дыслакавання падраздзялення РФ і лагістычны склад праціўніка.

Апошнія навіны