BE RU EN

Футбалістаў зборнай Каба-Вердэ сустрэлі на радзіме як чэмпіёнаў

  • 6.07.2026, 19:21

Прэзідэнт краіны абвясціў, што кожны футбаліст будзе ўзнагароджаны медалём Амілкара Кабрала.

Прэзідэнт Каба-Вердэ Жазэ Марыя Нэвеш абвясціў, што кожны футбаліст зборнай будзе ўзнагароджаны медалём Амілкара Кабрала — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай — у знак прызнання дасягненняў каманды на чэмпіянаце свету па футболе.

Як паведамляе мясцовае выданне Expresso das Ilhas, 5 ліпеня сотні чалавек сустрэлі футбалістаў зборнай у аэрапорце імя Нэльсана Мандэлы. Пасля каманда праехала па галоўных вуліцах сталіцы — горада Прая, — дзе тысячы людзей святкавалі гістарычнае дасягненне зборнай.

На чэмпіянаце свету па футболе каманда Каба-Вердэ дайшла да 1/16 фіналу, дзе ў дадатковы час саступіла зборнай Аргенціны з лікам 2:3.

Апошнія навіны