Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў
- 6.07.2026, 20:44
На збор спатрэбілася 16 гадзін.
Выданне «Моцныя навіны» звярнула ўвагу на тое, як грыбнікі ў Threads пахваліліся сваім «ўраджаем» — 72 кілаграмы лісічак.
Лісічкі збіралі ў Полацкім раёне. На збор спатрэбілася 16 гадзін.
Здаўшы іх нарыхтоўшчыкам, грыбнікі атрымалі 840 рублёў.