Маштабны блэкаўт адбыўся на Кубе
- 6.07.2026, 21:38
Каля 10 млн чалавек засталіся без святла.
Нацыянальная электрасетка Кубы выйшла з ладу 6 ліпеня, паведаміў кубінскі аператар UNE, які расследуе прычыны агульнанацыянальнага адключэння. Каля 10 млн чалавек засталіся без святла, паведамляе Reuters.
«Адбываецца поўнае адключэнне нацыянальнай электрасеткі. Прычыны расследуюцца. Будзем працягваць інфармаваць пра гэта», — гаворыцца ў паведамленні UNE ў сацсетцы Х.
Як піша Reuters, Куба цягам месяцаў церпіць ад шматгадзінных, а апошнім часам і шматдзённых адключэнняў электраэнергіі з-за зношанай сеткі і нафтавай блакады ЗША, што перакрыла пастаўкі паліва.
Поўны калапс энергасістэмы 6 ліпеня прывёў да таго, што без электрычнасці засталіся дзве траціны краіны; ён стаў новым ударам для стомленых ад веерных адключэнняў кубінцаў, адзначае Reuters.