BE RU EN

Па Полацку і Наваполацку прайшло тарнада

  • 6.07.2026, 21:53

Відэа.

Па Полацку і Наваполацку 6 ліпеня прайшло тарнада. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Метеовайб».

У Полацку мясцовыя жыхары заўважылі тарнада каля 17:20.

Таксама яно прайшло ў раёне вёскі Экімань-1.

Бачылі тарнада і ў Наваполацку.

«Паглядзеўшы гэта відэа, знятае ў Наваполацку, можна смела сцвярджаць, што перад намі тарнада-небяспечная супер'ячэйка. Ясна бачныя мезацыклон і воблачная варонка, якая, хутчэй за ўсё, закранула зямлю. Яго ўтварэнне звязана з блізкасцю цэнтра слабавыяўленага вышыннага цыклона. Цыкланічна абумоўленая завіхранасць буйнага маштабу перадалася на мезамаштаб», — падпісаў відэа «Метеовайб».

Апошнія навіны