BE RU EN

Іспанія выдзеліць яшчэ €50 млн на куплю ў ЗША зброі для Украіны

  • 8.07.2026, 4:32

З пачатку вайны ва Украіне Мадрыд выдзеліў Кіеву ваенную дапамогу на €3,795 млрд.

Іспанія выдзеліць €50 млн на закупку амерыканскага ўзбраення для Украіны, паведамляе El País са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

«Гэта сума з'яўляецца дадаткам да €100 млн, ужо ўзгодненых летась падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Іспанію. Закупка амерыканскай вайсковай тэхнікі будзе ажыццяўляцца ў рамках праграмы PURL (Priority Ukraine Requirements List), якую каардынуе НАТА», — гаворыцца ў публікацыі.

Як перадае газета, праграма PURL была запушчана пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спыніў фінансаванне паставак зброі Кіеву і запатрабаваў, каб еўрапейскія краіны аплачвалі іх самастойна. Першапачаткова Іспанія супраціўлялася ўдзелу ў PURL, настойваючы на пастаўках зброі ўласнай або еўрапейскай вытворчасці. Аднак, паводле публікацыі El País, Зяленскі пераканаў прэм’ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса ў неабходнасці зенітных ракет Patriot, якія вырабляюцца выключна ў ЗША.

З пачатку вайны ва Украіне Мадрыд выдзеліў Кіеву ваенную дапамогу на €3,795 млрд. Акрамя таго, каля 9 тыс. украінскіх вайскоўцаў былі падрыхтаваныя непасрэдна ў Іспаніі, што складае прыблізна 10% ад усіх салдатаў ЗСУ, падрыхтаваных у краінах Еўропы.

Апошнія навіны