Прэзідэнт Польшчы расказаў пра размову з Уладзімірам Зяленскім
- 8.07.2026, 11:23
Упершыню пасля пазбаўлення прэзідэнта Украіны ордэна Белага Арла.
Падчас прэс-канферэнцыі на саміце НАТА ў Анкары Кароль Навроцкі расказаў пра размову, якая адбылася ў яго з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша onet.pl.
«Учора мы таксама правялі з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім кароткую пратакольную размову», — пачаў польскі лідар.
«Мая пазіцыя па пытаннях, якія датычацца нашых двухбаковых рознагалоссяў, застаецца нязменнай: Польшча — і, думаю, уся Еўропа — не можа прымаць услаўленне байцоў УПА, якія, на нашу думку, нясуць адказнасць за гібель 120 тысяч палякаў», — заявіў Навроцкі.
У той жа час ён падкрэсліў, што падобныя размовы, незалежна ад акалічнасцяў, з’яўляюцца натуральнымі.
«Мне здаецца цалкам натуральным, што дзяржавы, якія з’яўляюцца суседзямі і маюць агульнага ворага ў асобе Расійскай Федэрацыі, працягваюць падтрымліваць дыялог паміж сабой, нягледзячы на пэўныя двухбаковыя рознагалоссі», — адзначыў прэзідэнт.
Нагадаем, 19 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі прыняў рашэнне пазбавіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла.
Паводле яго слоў, гэтае рашэнне стала наступствам скандалу, што разгарэўся пасля надання падраздзяленню Узброеных Сіл Украіны назвы ў гонар «герояў УПА».