«Мадзяр»: Паражаныя яшчэ дзевяць расійскіх танкераў у Азоўскім моры
- 8.07.2026, 11:30
За трое сутак — 19 судоў.
Сілы беспілотных сістэм ЗСУ уначы ў сераду, 8 ліпеня, атакавалі дзевяць танкераў ценявога флоту РФ у Азоўскім моры, паведаміў камандуючы СБС Роберт («Мадзяр») Броўдзі.
За апошнія трое сутак украінскія дроны паразілі 19 расійскіх танкераў, адзін сухагруз і адзін паром у часова акупаванай Керчы.
Таксама «Мадзяр» паведаміў, што ў ноч на 8 ліпеня СБС паразілі 53 вайсковыя мэты ў анэксаваным Крыме. Сярод іх — шэсць электрастанцый і іншыя аб’екты. У перыяд з 1 па 8 ліпеня украінскія дроны пашкодзілі 50 расійскіх энергавузлоў у Крыме.
Удары былі нанесеныя пры каардынацыі Цэнтра глыбокага паражэння Сіл беспілотных сістэм, дадаў «Мадзяр».
Як пісаў сайт Charter97.org, эксперты параўналі ўдары па расійскіх танкерах з Цусімай — разгромам японскім флотам 2-й Ціхаакіянскай эскадры Расійскай імперыі.