У Расіі з’явіліся «паліўныя піраты»
- 8.07.2026, 12:01
Яны прабіваюць бензабакі прыпаркаваных аўтамабіляў і зліваюць паліва.
Па ўсёй Расіі зліваюць бензін з прыпаркаваных аўтамабіляў.
З-за паліўнага калапсу адным махам вярнуліся «ліхія 90-я», якімі так любяць палохаць пуцінскія прапагандысты. Пакідаць аўтамабіль з поўным бакам на вуліцы стала небяспечна.
Каб дастаць бензін, злодзеі свідруюць у бензабаках дзіркі, адразаюць патрубкі, узламваюць крышкі, як адзначае «Говорит НеМосква».
Паліўны крызіс у Расіі разгортваецца паступова: першымі з вострай нястачай нафтапрадуктаў і імклівым ростам рознічных цэн сутыкнуліся памежныя і паўднёвыя рэгіёны РФ, у прыватнасці Белгарадская, Бранская, Курская і Растоўская вобласці, а таксама акупаваны Крым і іншыя тэрыторыі, захопленыя ворагам.
22 чэрвеня паведамлялася, што ў шасці рэгіёнах Расіі увялі абмежаванні на продаж бензіна і дызельнага паліва на фоне паліўнага крызісу. Паводле даных расійскіх СМІ, дэфіцыт звязваюць з наступствамі ўдараў па нафтаперапрацоўчай і транспартнай інфраструктуры РФ.