Мабілізаваць няма каго
- Аляксандр Марозаў
- 8.07.2026, 12:15
Усіх дэкласаваных ужо выграблі.
«Мабілізацыя». А каго мабілізаваць у Расіі?
Дзяржкарпарацыі не могуць зняць бронь. Для прыкладу: Ростэх — 750 тыс. работнікаў. Ім, каб забяспечваць вайну, як заяўляў Ростэх, трэба яшчэ 150 тыс., а не здыманне брані з наяўных.
Або, дапусцім, Расатам.
Ну, або нават возьмем МУС (1 млн супрацоўнікаў) — там «кадравы голад», не стае 130 тыс., як заяўляў Калакольцаў.
І гэтак далей.
Усіх дэкласаваных ужо выграблі.
Скажуць: можна мабілізаваць студэнтаў. Але масавае забойства студэнтаў у сацыяльным плане — гэта зусім іншая справа, чым калі забіты 45-гадовы мужчына і старэйшы. Пасля 45 жыць, па сутнасці, і няма дзеля чаго, згінуў — і хай. А студэнт — у сацыяльным успрыманні — гэта дзіця.
Мабілізаваць няма каго.
Аляксандр Марозаў, «Фэйсбук»