BE RU EN

Коткавец вярнулі з пенсіі

  • 8.07.2026, 12:23

Кадравы голад?

Надзею Коткавец прызначылі памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Коткавец апошнім часам была на пенсіі, але займалася навуковай дзейнасцю.

Надзея Коткавец пачынала сваю працоўную дзейнасць у Шклоўскім раёне, у саўгасе «Гарадок», дзе працаваў і Лукашэнка. Пазней была чыноўніцай, у 2013‑м даслужылася да намесніка кіраўніка спраў Лукашэнкі (на гэтай пасадзе была да 2017‑га). Потым Коткавец стала старшынёй назіральнай рады Парытэтбанка, а з канца 2017‑га працавала ў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. У апошнія гады (2022–2023) працавала ў рэгіянальных філіялах БНБК.

Таксама Дзмітрый Рэўцкі стаў памочнікам Лукашэнкі і інспектарам па Мінску.

Акрамя таго, змянілі кіраўнікоў у Шклоўскім і Бабруйскім раёнах.

Новым старшынём Шклоўскага райвыканкама стаў Міхаіл Крыцкі. Сюды ён перайдзе з пасады кіраўніка Бабруйскага райвыканкама, які цяпер узначаліць Аляксандр Каўранін. Да гэтага ён быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

Апошнія навіны