BE RU EN

«Гэта вам не курэй разводзіць»

  • 8.07.2026, 12:36

Берасцейка прыручыла дзікага бусла і стала зоркай сацсетак.

Жыхарка Брэсцкай вобласці нечакана для сябе стала зоркай Instagram. Пенсіянерка змагла прыручыць дзікага бусла. Відэа выклала праўнучка жанчыны, Яніна.

Дзяўчына распавяла, што яе 95-гадовая прабабуля дала буслу мянушку «Малыш», і той сапраўды адгукаецца і прылятае на новае імя. Жанчына корміць яго кількай, якую купляе ў замарожаным выглядзе ў мясцовай краме.

Аўтарка адзначыла, што з-за сухога надвор'я на балотах няма ежы, таму буслам цяжэй шукаць здабычу і карміць птушанят. Таму падкормка ад мясцовых жыхароў у спякотнае лета асабліва важная. Карыстальнікі сеткі падтрымалі жанчыну:

«Гэта вам не курэй разводзіць».

«У маёй бабулі быў воран, яна яго калісьці ўратавала ад сабак, ператрымала ў сябе, пакуль ён аднаўляўся. Потым ён кожны год да яе прылятаў».

Апошнія навіны