Еўразвяз зафіксаваў больш за 800 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі
- 8.07.2026, 13:01
Толькі за першы тыдзень ліпеня.
809 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі за першы тыдзень ліпеня зафіксавалі суседнія краіны Еўразвязу, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных дадзеных іх памежных службаў.
777 спроб, або 96% ад агульнай колькасці, прыйшлося на Латвію, 19 (2,3%) — на Літву, 13 (1,6%) — на Польшчу.
У статыстычным вымярэнні актыўнасць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўразвяз праз Беларусь, вырасла ў 1,6 раза (58,6%) у параўнанні з першым тыднем чэрвеня (510 спроб).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўразвяз праз Беларусь, бо іх, маўляў, туды запрасілі.