ЗСУ ўдарылі па нафтавым аб’екце ў Уфе
- 8.07.2026, 13:12
Пачаўся пажар.
У сераду, 8 ліпеня, у Уфе ў Башкартастане быў паражаны адзін з нафтавых аб’ектаў, у выніку чаго пачаўся маштабны пажар.
Пра гэта паведамляюць маніторынгавыя Telegram-каналы, публікуючы кадры відавочцаў.
На кадрах бачны густы дым у раёне НПЗ.
Мясцовыя ўлады паведамляюць, што пасля атакі 17 рэйсаў на адлёт з аэрапорта і 14 на прыбыццё затрымліваюцца у Уфе.
Пры гэтым яшчэ два самалёты, што ляцелі у Уфу, прызямліліся ў суседніх гарадах.
У ноч на 8 ліпеня падраздзяленні Deep Strike Сіл спецыяльных аперацый паразілі два нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы РФ у Ніжнекамску, Рэспубліка Татарстан.