BE RU EN

Узброеныя Сілы Украіны збілі расійскі знішчальнік Су-35

  • 8.07.2026, 16:01

Гэтыя самалёты выкарыстоўваюць для запуску кіраваных авіяцыйных бомбаў і ракет.

Украінскія абаронцы сёння, 8 ліпеня, знішчылі расійскі шматмэтавы знішчальнік 4-га пакалення Су-35 на ўсходнім кірунку.

Пра гэта паведамілі Паветраныя Сілы Узброеных Сіл Украіны ў Telegram.

Больш падрабязнасцяў пакуль не раскрываюць.

Су-35 — расійскі шматмэтавы знішчальнік пакалення 4++, распрацаваны як глыбокая мадэрнізацыя сямейства Су-27. Самалёт прызначаны для здабыцця перавагі ў паветры, суправаджэння іншых самалётаў, а таксама для нанясення удараў па наземных і марскіх мэтах.

Знішчальнік абсталяваны магутнымі рухавікамі з кіраваным вектарам цягі, што забяспечвае высокую манеўранасць.

Апошнія навіны