Трамп: ЗША дазволяць Украіне вырабляць Patriot
- 8.07.2026, 16:24
Прэзідэнт ЗША перакананы, што Украіна хутка справіцца з вытворчасцю гэтай сістэмы СПА.
Злучаныя Штаты дадуць Украіне права вырабляць зенітна-ракетныя комплексы Patriot.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Анкары.
«Мне птушачка нашаптала, што мы дадзім ім (украінцам) права рабіць Patriot, мы пакажам, як іх рабіць», — сказаў амерыканскі лідар.
Трамп дадаў, што гэта вельмі тэхнічна складаная рэч, але пры гэтым ён перакананы, што Украіна неўзабаве справіцца.