Трамп: Удары Украіны па РФ — эскалацыя, якая можа прывесці да міру
- 8.07.2026, 16:47
Амерыканскі прэзідэнт пракаментаваў удары Украіны па РФ на сустрэчы з Зяленскім.
Украінскія дальнабойныя ўдары па тэрыторыі Расіі могуць прывесці да завяршэння вайны. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Падчас сустрэчы журналістка папрасіла Трампа пракаментаваць дальнабойныя ўдары Украіны па Расіі. У адказ амерыканскі лідар даў слова дзяржаўнаму сакратару ЗША Марку Рубіо.
Рубіо адзначыў, што Украіна і ЗША абмяркоўваюць украінскія магчымасці біць ўглыб Расіі, каб яна ўбачыла, наколькі складана абараняць сваю паветраную прастору.
Паводле слоў дзяржаўнага сакратара, у Вашынгтоне спадзяюцца, што такія дзеянні адкрыюць прастору для перамоваў аб завяршэнні вайны.
Пасля гэтага слова ўзяў Трамп:
- Гэта эскалацыя, але гэта эскалацыя, якая можа прывесці да завяршэння (вайны — рэд.).
Нагадаем, што Зяленскі і Трамп у сераду, 8 ліпеня, праводзяць сустрэчу на палях саміту НАТА у турэцкай Анкары. Адна з ключавых тэм перамоваў — узмацненне ўкраінскай СПА.