BE RU EN

Трамп зрабіў важную заяву аб сяброўстве ЗША ў НАТА

  • 8.07.2026, 17:28

Амерыканскі прэзідэнт выказаўся і пра продаж Вашынгтонам зброі.

ЗША хочуць і далей заставацца ў НАТА і гатовыя працягваць продаж сваёй зброі. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Амерыканскі лідар сказаў саюзнікам па НАТА, што хоча, каб ЗША засталіся ў Альянсе.

Акрамя таго, Трамп паведаміў, што гатовы працягваць прадаваць зброю «незалежна ад таго, як яе будуць выкарыстоўваць».

Таксама паведамляецца, што прэзідэнт ЗША не паўтарыў сваёй крытыкі ў адрас Іспаніі або іншых сябраў НАТА, а таксама не вяртаўся да пытання Грэнландыі.

Апошнія навіны