На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»
- 8.07.2026, 18:25
Ён прынясе дажджы і навальніцы.
Да Беларусі набліжаецца цыклон «Бернадэт», які прынясе пагаршэнне надвор'я — дажджы, навальніцы і парывісты вецер. Зараз цэнтр цыклона знаходзіцца над краінамі Балтыі, але яго атмасферныя франты ўжо ўплываюць на надвор'е ў Беларусі, паведаміў Белгідрамет.
9 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, з парывамі. Тэмпература ноччу складзе ад +9 да +14 градусаў, удзень — ад +15 да +21 градуса.
10—11 ліпеня цыклон перамесціцца непасрэдна на тэрыторыю Беларусі, таму пагодныя ўмовы стануць горшымі. У пятніцу дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне, а на захадзе Беларусі яны могуць быць моцнымі. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя парывы ветру.
Уначы 10 ліпеня тэмпература будзе каля +7…+13 градусаў, удзень — +17…+23 градуса, пры гэтым на захадзе краіны будзе халадней — каля +15…+16 градусаў.