BE RU EN

У Расіі ўвялі поўную забарону на экспарт дызеля

  • 8.07.2026, 20:06

«Краіна-бензакалонка» сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі з палівам.

У Расіі ўвялі поўную забарону на экспарт дызельнага паліва. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак падчас нарады Уладзіміра Пуціна з членамі ўрада, перадае сайт Крамля.

«Сёння ўвялі забарону на экспарт дызельнага паліва, і гэта дазволіць павялічыць пастаўкі на ўнутраны рынак», — сказаў віцэ-прэм'ер.

7 ліпеня Новак паведаміў, што сітуацыя на расійскім рынку паліва застаецца напружанай з улікам летняга піку попыту і пазапланавых рамонтаў НПЗ. Паводле яго слоў, урад разглядае дадатковыя меры па насычэнні ўнутранага рынку нафтапрадуктаў.

Апошнія навіны